У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Печатная продукция
Французский переплет
Наши книги
Презентация
Архив газет
О нас

08.06.2021 Дакументальны фільм Белтэлерадыёкампаніі атрымаў дыплом міжнароднага кінафоруму ў Севастопалі

Дакументальны фільм Белтэлерадыёкампаніі атрымаў дыплом міжнароднага кінафоруму ў Севастопалі

Дакументальная стужка «Санеты памяці. Кінааператар Таццяна Логінава» ад рэжысёра і прадзюсера медыяхолдынга Сяргея Кац’ера ўзнагароджана спецыяльным дыпломам журы XXX МКФ «Залаты Віцязь».

Тэлепрэм’ера фільма «Санеты памяці» адбылася ў снежні мінулага года і была прымеркавана да Дня беларускага кіно. Сваю новую дакументальна-біяграфічную работу Сяргей Кац’ер прысвяціў Таццяне Логінавай – адной з самых знакамітых жанчын-кінааператараў гульнявога кіно на постсавецкай прасторы, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР, з-пад майстарскай рукі якой выйшлі адметныя ваенныя, гістарычныя і меладраматычныя стужкі, у тым ліку экранізацыі класікаў айчыннай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава і Івана Шамякіна.

У маі стужка «Санеты памяці» прымала ўдзел у асноўнай конкурснай праграме дакументальнага поўнага метра міжнароднага кінафоруму «Залаты Віцязь» – буйнейшага і найстарэйшага расійскага фестывалю духоўна-асветніцкага кіно, дзе ўдастоілась спецыяльнага дыплома журы «За нетрывіяльнае рэжысёрскае вырашэнне ў жанры творчага партрэта». Фільм прадстаўляла ў Севастопалі творчая група тэлеканала «Беларусь 3» – аўтар і рэжысёр Сяргей Кац’ер, які, дарэчы, таксама ўваходзіў у склад журы ад нашай краіны ў секцыі кароткага дакументальнага метра, і аператар стужкі Дзяніс Бутылін.

Адзначым, што па выніках юбілейнага «Залатога Віцязя» сацыякультурны тэлеканал рыхтуе шэраг тэматычных выпускаў уласных праектаў. Так, у бліжэйшы час гледачоў чакаюць серыі праграмы «Камертон» з удзелам рэжысёраў Мікалая Бурляева, Сяргея Зайцава, Валерыя Цімошчанка і Горана Паскалевіча, а таксама спецвыпускі праекта «Культурны рэпартаж», прысвечаныя юбілею форума і знакамітым айчынным майстрам кіно, анімацыі і музыкі, якія не раз станавіліся лаўрэатамі, шаноўнымі гасцямі і сябрамі «Залатога Віцязя» на працягу ўсёй яго трыццацігадовай гісторыі.

 ПРЭС-СЛУЖБА БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 4

Комментарии